Беларуская Служба

З'явіліся новыя падставы для падазрэння, што Расія збіраецца разгарнуць у Беларусі ваенную базу

05.09.2021 09:50
Тым часам у Беларусь з Расіі ўязджаюць вайскоўцы, афіцыйна для ўдзелу ў планавых вучэннях.
ІлюстрацыяPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Расійскае Міністэрства абароны абʼявіла конкурс на закупку паслугаў комплекснага дагляду сваіх казармаў і жылля для афіцэраў на абʼектах у Беларусі амаль на 147 мільёнаў расійскіх рублёў.

У Баранавічах і Вілейцы даўно месцяцца вузел сувязі і лакацыйная станцыя, якія раней працавалі на Савецкі Саюз, а цяпер на расейскія ўзброеныя сілы. Але сёлета закапаюць паслуга на 22% болей, чым летась.

Гэта выглядае падазрона на тле размоваў аб фарміраванні ў Гродна і Баранавічах нейкага сумеснага ваенна-вучэбнага цэнтра. Тым часам у Беларусь з Расіі ўязджаюць вайскоўцы, афіцыйна для ўдзелу ў планавых вучэннях. Беларускае мінабароны не паведамляе, колькі іх уязджае, у якім статусе, як доўга яны тут будуць, за чые грошы.

Вяртаючыся да тэндару, дзеля справядлівасці скажу, што адпаведная закупка паслуг адначасова робіцца і ў Кіргізіі, дзе стаяць такія ж базы, як і Беларусі. І там запрошаны абʼём паслуг таксама падаражэў на 22%.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск.

Польшча будзе ўважліва сачыць за беларуска-расійскімі вучэннямі «Запад 2021»

30.08.2021 17:12
«Вучэнні часам станавіліся крыніцай ваеннай агрэсіі», заявіў намеснік міністра абароны Польшчы. 

Віцэ-старшыня кіроўнай партыі Польшчы: Несумнеўна Беларусь і Расія рыхтуюць далейшыя агрэсіўныя крокі ў рамкай гібрыднай агрэсіі

03.09.2021 10:01
Антоні Мацярэвіч заявіў, што трэба чакаць агрэсіўных дзеянняў з боку Расіі і Беларусі.