Беларуская Служба

Палітвязень Ігар Лосік называе закрыты суд у Гомлі «смехапанарамай»

08.09.2021 10:37
Статкевіч суд не наведвае: ён сам гэтага дамагаўся, а пасля быў выдалены да спрэчак бакоў.
Mykoła Statkiewicz podczas procesu w 2011 roku
Mykoła Statkiewicz podczas procesu w 2011 roku fot. statkevich.org

У Гомелі працягваецца закрыты суд над групай палітвязняў. Па справе праходзяць Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў. Тэлеграм-канал @navinyonline піша пра тое, што думаюць пра свой суд фігуранты "справы Ціханоўскага".

Лосік у лістах да жонкі называе суд "смехапанарамай". Ціханоўскі піша з СІЗА, што суд можа доўжыцца аж да лістапада. Ён лічыць, што на Новы год ужо не будзе ў Гомелі, перадае euroradio

"Калі я такі "злачынец", то няхай даюць вышэйшую меру пакарання, — піша палітвязень Сакаў. — Мяркуючы па тым, як праходзяць будні, разумееш, што табе паказваюць усеагульную зацікаўленасць у адтэрміноўцы".

Статкевіч суд не наведвае: ён сам гэтага дамагаўся, а пасля быў выдалены да спрэчак бакоў.

Закрыты суд пачаўся 24 чэрвеня. Палітвязняў абвінавачваюць  у арганізацыі "масавых беспарадкаў" у нашай краіне падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Усе яны былі затрыманыя яшчэ да выбараў і з таго часу знаходзяцца за кратамі.

эж

Марына Адамовіч пра год у турме Мікалая Статкевіча: «Кожную хвіліну ты знаходзішся ў трывозе за блізкага чалавека»

31.05.2021 08:24
Лідара партыі «Народная грамада» затрымалі роўна год таму па дарозе на пікет у абарону арыштаванага за некалькі дзён да гэтага Сяргея Ціханоўскага.

П.Усаў: Прысуд Бабарыку – лагічнае завяршэнне расправы над палітычнымі апанентамі

23.06.2021 15:48
Пракурор запрасіў для Віктара Бабарыкі 15 гадоў калоніі.

Суд над Статкевічам і Ціханоўскім можа зацягнуцца да лістапада

17.08.2021 10:22
Пра гэта ў лісце да сваёй жонкі Марыны Адамовіч напісаў Мікалай Статкевіч.