Беларуская Служба

Саюзныя праграмы Беларусі і Расіі Лукашэнка і Пуцін зацвердзяць 4 лістапада

10.09.2021 12:36
Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы, на якім плануецца зацвердзіць саюзныя праграмы Расеі і Беларусі, адбудзецца 4 лістапада.
.   .
А. Лукашэнка і У.ПуцінPAP/EPA/MIKHAIL VOSKRESENSKIY / KREMLIN POOL / SPUTNIK

Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Следчага камітэта РФ Аляксандрам Бастрыкіным, перадае zerkalo.io.

«Дзесці, па-мойму, 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства ў Расіі, мы правядзем гэтае мерапрыемства – Вышэйшы дзяржсавет», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што на пасяджэнні плануецца зацвердзіць распрацаваныя праграмы Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні яны былі ўзгодненыя на перамовах, а да гэтай даты будуць дашліфаваныя і прынятыя ўрадамі абедзвюх краін.

Нагадаем, 9 верасня падчас сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Крамлі былі ўзгоднены ўсе 28 саюзных праграм. У дакументах гаворка ідзе пра інтэграцыю валютных сістэм, прынцыпы збірання ўскосных падаткаў і фарміравання грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама стварэнне агульнай плацёжнай прасторы, барацьбу з тэрарызмам.

10 верасня праграмы ўхваляць урады дзвюх краін на пасяджэнні ў Мінску. Пасля гэтага іх павінен зацвердзіць Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы.

ав