Беларуская Служба

Беларусы забралі з банкаў больш за 50% валютных укладаў

14.09.2021 13:24
Бесперапынны адток валюты з укладаў насельніцтва працягваецца ўжо 19 месяцаў запар.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Улады падбілі статыстыку дэпазітнага рынку за жнівень. Адток валютных укладаў фізічных асоб з гістарычнага піка перавысіў 3,9 млрд USD, паведамляе banki24.by.

Для дэпазітаў у банкаўскай сістэме Беларусі характэрная высокая доля валютных інструментаў. Асабліва гэта бачна па ўкладах фізічных асоб. Па выніках жніўня ў «зайчыках» былі намінаваныя толькі 32,2% укладаў (іншых дэпазітаў) насельніцтва. Адпаведна, дзве траціны склалі валютныя ўклады грамадзян.

Уклады (іншыя дэпазіты) фізічных асоб у жніўні 2021 года склалі 3,902 млрд USD. Быццам бы салідная сума, але гэта толькі 49,8% ад пікавага значэння, якое назіралася ў кастрычніку 2015 года. Гэта значыць, з тых часоў беларусы забралі з валютных укладаў больш за палову грошай (у пераліку на долары).

Бесперапынны адток валюты з укладаў насельніцтва працягваецца ўжо 19 месяцаў запар. За гэты перыяд рэшткі сродкаў фізічных асоб скараціліся на 2,308 млрд USD.

эж

Кітайскія інвестары пакідаюць Аляксандра Лукашэнку

04.09.2021 11:14
Захад адпужвае мінскіх сяброў.

П. Латушка: У ЕС няма стратэгіі па вырашэнні сітуацыі ў Беларусі

13.09.2021 07:22
Беларускае пытанне было адной з галоўнай тэм у Карпачы, дзе праходзіў эканамічны форум.