Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская распачала міжнародную кампанію па падтрымцы студэнтаў-палітвязняў

14.09.2021 15:33
Мэта ініцыятывы – залічыць несправядліва пакараных маладых людзей ва ўніверсітэт за межамі Беларусі ці атрымаць іншую форму падтрымкі ў залежнасці ад канкрэтных абставінаў.
Siedziba białoruskiego KGB
Siedziba białoruskiego KGBBennian/Shutterstock

Цяпер у зняволенні з палітычных матываў знаходзіцца 41 беларускі студэнт. Першым замежныя ВНУ падтрымалі былога студэнта БДУ Арцёма Баярскага, паведамляе svaboda.org.

Офіс па адукацыі каманды Святланы Ціханоўскай распачаў кампанію акадэмічнай падтрымкі зняволеных беларускіх студэнтаў. Мэта ініцыятывы – залічыць несправядліва пакараных маладых людзей ва ўніверсітэт за межамі Беларусі ці атрымаць іншую форму падтрымкі ў залежнасці ад канкрэтных абставінаў, гаворыцца на сайце Офісу.

«Колкасць студэнтаў і студэнтак, якія несправядліва пазбаўленыя волі за палітычныя перакананні і знаходзяцца ў беларускіх турмах, перасягнула чатыры дзясяткі. Яны ня толькі незаконна пераследуюцца ў крымінальным парадку за свае палітычныя погляды, а і пазбаўленыя права на адукацыю», – адзначаюць ініцыятары кампаніі.

Першыя прыклад супрацы ўжо ёсць: экс-студэнт хімічнага факультэту БДУ Арцём Баярскі залічаны ў Ковенскі ўніверсітэт на бакалаўрскую праграму «Біятэхналёгіі», дзе зможа працягнуць навучанне пасля вызвалення.

Прадстаўнікі Офісу па адукацыі каманды Святланы Ціханоўскай заклікаюць замежныя навучальныя ўстановы выказаць салідарнасць з беларускім народам і дапамагчы пацярпелым маладым людзям.

эж

Лукашэнка падавіў пратэсты, увёў тэрор і ізаляваў краіну ад свету, але беларусы не здаюцца

09.08.2021 18:15
Прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў падсумавалі год пасля фальсіфікацыі выбараў і пачатку пратэстаў у краіне.

За жнівень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 136 чалавек

02.09.2021 08:32
Агулам за месяц рэжым прысудзіў беларусам больш за 120 гадоў калоніі, 85,5 гадоў «хіміі» і 93 гады «хатняй хіміі», 22% асуджаных — жанчыны.