Беларуская Служба

Віктара Бабарыку ў калоніі перавялі на новую пасаду. Яго ўмовы працы рэзка пагоршыліся

15.09.2021 09:44
Увесь час Віктар Бабарыка вымушаны знаходзіцца ў пякарні, дзе тэмпература нават з выключанымі печамі перавышае 30 градусаў.
.
В. Бабарыка Крыніца: spring96.org
Увесь жнівень экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" па шэсць дзён на тыдзень працаваў апальшчыкам у пякарні папраўчай калоніі № 1. За гэты час ён зарабіў 6 рублёў 41 капейку (а пасля ўсіх утрыманняў атрымаў у выніку 1 рубель 60 капеек), піша "Новы час".
На мінулым тыдні Віктар Бабарыка нават прайшоў атэстацыю па гэтай спецыяльнасці. Але на наступны ж дзень яго перавялі на новую пасаду — укладчык хлебабулачных вырабаў.
Пры гэтым умовы яго працы рэзка пагоршыліся. Увесь час Віктар Бабарыка вымушаны знаходзіцца ў пякарні, дзе тэмпература нават з выключанымі печамі перавышае 30 градусаў. Пры гэтым памяшканне практычна не вентылюецца, а вокны адчыняць не дазваляецца. Дарэчы, да пераводу туды Віктара Бабарыкі — было можна. 

Адвакаты палітвязня збіраюцца звярнуцца ў кампетэнтныя органы для праверкі ўмоў працы ў пякарні.
эж

Бабарыка: Не магу прызнацца ў злачынстве, якога не здзяйсняў

28.06.2021 12:13
Вярхоўны суд абвесціць прысуд 6 ліпеня, паведамляе телеграм-канал палітыка.

Апанента Лукашэнкі асудзілі на 14 год турмы

06.07.2021 08:54
У аўторак Вярхоўны суд агучыў прысуд палітвязню Віктару Бабарыку і іншым фігурантам «справы «Белгазпрамбанку».