Беларуская Служба

У Беларусі пяты дзень запар фіксуецца сутачны рэкорд па колькасці смерцяў ад COVID-19

15.09.2021 14:26
З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 508.514 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by Gerd Altmann from Pixabay

За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 1.923 пацыента з COVID-19, выпісана 1.505 чалавек, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Пятыя суткі запар у краіне фіксуецца 12 смерцяў, звязаных з каранавіруснай інфекцыяй (сутачны рэкорд). У папярэднія суткі было зафіксавана 1.630 новых выпадкаў інфекцыі, 13 верасня – 1.888, 12-га – 1.907, 11-га – 1.887, 10-га – 1.859, 9-га – 1.842.

З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 508.514 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паправіліся 497.066 пацыентаў з раней пацверджаным каранавірусам. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання быў зафіксаваны 12 снежня 2020 года – 1.975 новых выпадкаў. Адзначаецца, што за ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 у краіне памерлі 3.953 пацыента з выяўленай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 25.455 тэстаў на COVID-19 (днём раней 9.274). Усяго праведзена 8.091.584 тэсты. Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 1 млн 775 тыс. чалавек. Больш за 1 млн 482 тыс. з іх прайшлі поўны курс вакцынацыі.

naviny.online/нг

Паўтысячы новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы 

09.09.2021 15:37
Агулам, ад гэтай хваробы памерлі 75 409 жыхароў Польшчы.

Польшча перадала іншым краінам амаль 7 мільёнаў дозаў вакцыны супраць COVID-19

15.09.2021 16:31
Палякі перадалі прэпараты, між іншым, у Тайвань, Аўстралію, Кенію, В’етнам, Нарвегію і Іспанію.