Беларуская Служба

Кіраўнік МУС Літвы: Беларускі рэжым адкрывае новыя шляхі нелегальнай міграцыі

21.09.2021 15:53
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што мінскі рэжым шукае і адкрывае новыя шляхі нелегальнай міграцыі ў Еўрасаюз, за DELFI паведамляюць naviny.by.

«Сёння мы бачым, што Беларусь вельмі інтэнсіўна шукае новыя шляхі: перш за ўсё, спрабуе скарыстацца сітуацыяй у Афганістане, а таксама, па нашых дадзеных, ужо ёсць новы бязвізавы парадак для адпаведных краін: Пакістана, Ірана, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Егіпта«, – сказала міністр журналістам у Сейме ў аўторак, 21 верасня.
«Мы таксама бачым рашэнні, якія дазваляюць прыляцець не толькі ў мінскі, але і ў іншыя аэрапорты», – дадала яна.

Па словах Білатайце, гэта дэманструе, што беларускі рэжым і далей спрабуе ціснуць на Літву і на іншыя краіны Еўрасаюза.

ав

За суткі адбылося 220 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу

21.09.2021 12:13
14 чалавек былі арыштаваныя.