Беларуская Служба

За суткі адбылося 220 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу

21.09.2021 12:13
14 чалавек былі арыштаваныя.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

Учора памежная служба Польшчы зафіксавала 220 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. 14 чалавек былі арыштаваныя.

Лейтэнант Анна Міхальска з Памежнай службы паведаміла IAR, што сярод затрыманых ёсць грамадзяне Турцыі, Ірака і Руанды:

- Астатнія спробы былі прадухіленыя. За дапамогу нелегальным імігрантам арыштаваны грамадзянін Польшчы і грамадзянін Украіны.

У сувязі з ростам колькасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю з 2 верасня дзейнічае надзвычайнае становішча ў 183 памежных мясцовасцях Падляшскага і Любэльскага ваяводстваў. Яно было ўведзена на 30 дзён, але яго можна падоўжыць.

ав

МЗС Польшчы: Толькі жорсткая ахова мяжы можа прымусіць злачынны беларускі рэжым змяніць сваю палітыку

21.09.2021 09:43
Нагадаем, што ў нядзелю ў памежнай зоне былі знойдзены целы людзей, якія перасеклі мяжу.