Беларуская Служба

На «Гродна Азот» працягваюцца затрыманні

22.09.2021 16:22
На прадпрыемстве-гіганце працягваецца ціск на незалежныя прафсаюзы, людзей затрымліваюць і арыштоўваюць.
«Гродна Азот»Кадр з відэазвароту працаўнікоў заводу

Старшыня першаснай арганізацыі незалежнага прафсаюза ААТ «Гродна Азот» Андрэй Ханевіч паведаміў «Салідарнасці», што ў аўторак затрымалі яго намесніка Валянціна Цераневіча. Сёння яго жонку прама з працы забралі для нейкіх следчых дзеянняў.

Таксама напярэдадні затрымалі двух сяброў страйкаму прадпрыемства Андрэя Пагерыла і Уладзіміра Жураўкова. Яны застаюцца пад вартай.

22 верасня ў стачкаме ААТ «Гродна Азот» пацвердзілі інфармацыю пра затрыманне яшчэ некалькіх азотаўцаў. Гэта майстар па рамонце абсталявання цэха «Аміяк-3» Рыгор Рубан, майстар змены цэха «Аміяк-3» Зміцер Ілюшчанка і машыніст помпавых установак цэха «Карбамід-2» Аляксей Сідар, які пайшоў у стачку.

Вядома, што на прадпрыемстве няпростая сітуацыя з кадрамі. Супрацоўнікі рознага ўзроўню працягваюць звальняцца. Некаторым кіраўніцтва катэгарычна адмаўляецца падпісваць звальненне па ўзгадненні бакоў, настойваючы на тым, каб людзі не сыходзілі.

ав

Былога форварда «Гарадзеі» і яшчэ дваіх фігурантаў справы асудзілі да «хатняй хіміі»

22.09.2021 13:26
Абвінавачаныя прызналі віну ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску.