Беларуская Служба

ЕС прапануе візавыя абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў

29.09.2021 13:26
ЕС прапанаваў часткова замарозіць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. Абмежаванні закрануць беларускіх чыноўнікаў.
Беларускі пашпартBy User: Ліцьвін - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7725233

- Гэта абмежаванне не закране простых грамадзян, а толькі ўрадавых чыноўнікаў і ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў Беларусі, – прыводзіць ТАСС словы намесніка кіраўніка Еўракамісіі па прасоўванні еўрапейскага ладу жыцця Маргарыціс Схінас.

Рашэнне «з'яўляецца адказам на спробы беларускага рэжыму дэстабілізаваць ЕС і яго краіны шляхам інструменталізацыі нелегальнай міграцыі» ў заяве еўракамісара па ўнутраных справах Ілвы Ёхансан.

ав/zerkalo.io

МЗС Польшчы: Сітуацыя вакол Анджэлікі Борыс і Анджэя Пачобута вельмі цяжкая

28.09.2021 08:43
Беларускія ўлады не дазваляюць з імі кантактаваць.