Беларуская Служба

Затрыманых у Наваполацку рабочых будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве

29.09.2021 15:07
Затрыманых у Наваполацку рабочых будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

 Стала вядома, што ўчора да суда затрымалі машыніста ўстаноўкі рыформінгу №5 ААТ «Нафтан» Сяргея Плігаўку і слесара заводу «Палімір» Дзмітрыя Саюнова.

Папярэдне, іх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 24.23 КаАП). Пасля затрымання Сяргею стала дрэнна — яго даставілі ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы.

ав/Вясна

ЕС прапануе візавыя абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў

29.09.2021 13:26
ЕС прапанаваў часткова замарозіць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. Абмежаванні закрануць беларускіх чыноўнікаў.