Беларуская Служба

Карпянкоў пра гібель супрацоўніка КДБ: Тыя, хто пакідае негатыўныя каментары, заслугоўваюць фізічнага знішчэння

30.09.2021 08:52
«Калі ў гэтай сітуацыі мы не ўбачым паднятых рук – вораг будзе знішчаны», – падкрэсліў Карпянкоў.
.
.кадр з фільму

Намеснік кіраўніка МУС, камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі, Мікалай Карпянкоў пракаментаваў у эфіры СТВ гібель супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка пасля таго, як той з калегамі ўварваўся ў кватэру да мінскага айцішніка Андрэя Зэльцэра.

«Нейкае стварэнне, нічога не зрабіла абсалютна для краіны, якое забівае супрацоўніка падраздзялення, прызначанага для абароны [...] Нейкае стварэнне яго ва ўпор забівае з-пад спадніцы, якая ў гэты час адцягвае спецназ трансляцыямі», – сказаў Карпянкоў.
Ён заявіў, што забойства супрацоўніка КДБ – гэта адпраўная кропка, якая падзяліла ўсё на «да і пасля». Што тычыцца тых, хто пакідаў негатыўныя каментары з нагоды гібелі сілавіка, то, на думку намесніка кіраўніка МУС, яны «заслугоўваюць толькі фізічнага знішчэння, ніяк інакш».

Камандуючы ўнутранымі войскамі таксама распавёў, як зараз будуць працаваць сілавікі.
«Адказ праваахоўнікаў у гэтай сітуацыі будзе адэкватны, законны і абсалютна паслядоўны. Як належыць працаваць спецназу, мы так працаваць і будзем. Ёсць тэрарыст, ёсць адрас, дзе ён знаходзіцца: пад'ехалі, папярэдзілі, не адчынілі дзверы? Дзверы выбухаюць. Будуць падарваная дзверы, будуць ужытыя светлашумавыя гранаты, супрацоўнікі запусцяць туды сабаку, зойдзем туды са шчытом. І калі ў гэтай сітуацыі мы не ўбачым паднятых рук – вораг будзе знішчаны», – падкрэсліў Карпянкоў.

Нагадаем, 28 верасня ў Мінску падчас перастрэлкі ў кватэры загінулі супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк і Андрэй Зэльцэр.

ав/naviny.by

Андрэй Зэльцар не павінен быў загінуць

29.09.2021 16:02
Падчас чарговай аблавы на прыхільнікаў перамен, у Мінску КДБшнікамі быў забіты жыхар гораду ў сваёй кватэры.