Беларуская Служба

У Крамлі заступіліся за «Камсамольскую праўду ў Беларусі»

01.10.2021 15:50
Сайт выдання перастаў адчыняцца ў Беларусі 29 верасня. 
Дзмітрый Пяскоў Крыніца: прэс-служба Крамля

Крэмль заступіўся за «Камсамольскую праўду ў Беларусі». Адпаведную заяву агучыў Дзмітрый Пяскоў – прэсавы сакратар Уладзіміра Пуціна, паведамляе euroradio.

Паводле яго, абмежаванне доступу да сайта «Камсамолкі» парушае свабоду СМІ. «Мы катэгарычна не згодныя з гэтым. Мы лічым, што, безумоўна, гэта ідзе ў парушэнне прынцыпу свабоды СМІ». Прадстаўнік Крамля падкрэсліў: «Вядома, мы б чакалі ад беларускага боку забеспячэння ўмоў для працы нашых СМІ на тэрыторыі Беларусі».

Сайт выдання перастаў адчыняцца ў Беларусі 29 верасня. У Мінінфарме патлумачылі, што падставай стала публікацыя, «у якой змяшчаюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы, якія заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай». Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра інтэрв'ю з аднакласніцай Андрэя Зельцэра, які імаверна застрэліў супрацоўніка КДБ і быў забіты сам.

эж


П. Усаў: Забойства супрацоўніка КДБ – лагічная эвалюцыя падзей у Беларусі

30.09.2021 14:02
Людзі пачынаюць паступова разумець, што іншага выйсця з сітуацыі не засталося.

Ураджэнец Далёка Усхода, былы начальнік Генштаба заклікаў забіць сто беларусаў, помсцячы за смерць КДБшніка

01.10.2021 15:10
Пра гэта ён заявіў журналістам на пахаванні з афіцэрам КДБ Дзмітрыем Федасюком, які загінуў падчас штурму кватэры айцішніка ў Мінску.