Беларуская Служба

Паўла Севярынца не адпусцілі на пахаванне бацькі

05.10.2021 10:03
Палітвязню толькі дазволілі патэлефанаваць маці.
Павел Севярынецфота: Белсат

Паўла Севярынца не адпусцілі на пахаванне бацькі, Канстанціна Севярынца, які памёр ад ускладненняў пасля захворвання каранавірусам.

«Мы разумелі, што Паўла на пахаванне, хутчэй за ўсё, ніхто не адпусціць, але не спрабаваць не маглі. Мы звярнуліся да хрысціянскіх іерархаў, хтосьці адразу ж адгукнуўся і стараўся дапамагчы, хтосьці сказаў, што дапамагчы ня зможа. Я бачыла, што сябры пісалі запыты ў калонію, каб Пашу адпусцілі. Бачыла, што выказваліся дыпламаты. Мы кожнаму вельмі ўдзячныя. Мы зрабілі, што маглі. Пашу сказалі, што тата памёр, днём у пятніцу і адразу ж далі патэлефанаваць матулі», – напісала ў Фэйсбуку Вольга Севярынец.

Па яе словах, адмову Паўлу патлумачылі тым, што ў яго цяжкі артыкул.

ав

Памёр бацька палітвязня Паўла Севярынца Канстанцін Севярынец

01.10.2021 11:19
Канстанцін Севярынец памёр ва ўзросце 69 гадоў у рэанімацыі.