Беларуская Служба

Пальчысу выставілі канчатковае абвінавачванне па чатырох артыкулах

10.10.2021 11:30
Палітзняволенага блогера абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. 
.
.фота: Фэйсбук

Як стала вядома праваабаронцам, палітзняволенаму блогеру Эдуарду Пальчысу выставілі канчатковае абвінавачванне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Меркавана, гэта ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Гэта значыць, што крымінальная справа супраць палітвязня хутка апынецца ў судзе.

Нагадаем, Эдуарда затрымалі ў канцы верасня мінулага года — яму завочна прысудзілі 30 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. Але пасля «сутак» ён так і не выйшаў. Што канкрэтна ставяць у віну блогеру — невядома.

ав/НН

Больш за 80 навукоўцаў паставілі подпісы пад лістом салідарнасці з Уладзімірам Мацкевічам

09.10.2021 15:22
5 кастрычніка яму быў падоўжаны тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на месяц.