Беларуская Служба

Гарадзенец атрымаў два гады калоніі за тое, што вывесіў сцяг на Кургане славы

16.10.2021 14:55
Бузука затрымалі летам пры спробе з'ехаць з Беларусі.
Гарадзенец Ігар Бузук на допыце Крыніца: МУС РБ

Гарадзенец Ігар Бузук асуджаны на два гады калоніі за вывешаны на Кургане славы ў Гродне бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе "Наша Ніва". Суд палічыў гэта здзекам з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

Прысуд вынес суд Кастрычніцкага раёна Гродна 12 кастрычніка. 

41-гадовы бізнэсовец Ігар Бузук у ноч на 11 ліпеня 2021 года прыехаў на ровары да мемарыяльнага комплексу "Курган славы". Ён замацаваў БЧБ-палотнішча па-над чырвона-зялёным пры дапамозе сцяжак і падняў сцяг.

Бузука затрымалі летам пры спробе з'ехаць з Беларусі.

эж

60% беларусаў назвалі дзяржтэлебачанне крыніцай фэйкаў

15.10.2021 10:25
Digital Skills Coalition прадставіла дадзеныя дасьледавання «Мэдыяспажыванне і мэдыяграматнасць у жніўні 2021».

Даследаванне: больш за 20 тысяч айцішнікаў з'ехалі з Беларусі за мінулы год

15.10.2021 15:11
Больш за 20 тысяч ІТ-спецыялістаў з'ехалі з Беларусі за мінулы год.