Беларуская Служба

ГУБАЗіК затрымаў за іншадумства агранома з Ваўкавыскага раёна

16.10.2021 16:02
У прэс-рэлізе МУС падкрэсліваецца, што аграном удзельнічаў летась у акцыях пратэсту ў Гродне.
ІлюстрацыяКрыніца: novychas.by

Яго вінавацяць у тым, што ён на сваёй старонцы «Вконтакте» нібыта абражаў Аляксандра Лукашэнку і размяшчаў «экстрэмісцкія матэрыялы» (нагадаем, словы «экстрэмізм» і «дэструктыўная дзейнасць» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў і іншадумства).

Мяркуючы па відэа МУС, затрыманне агранома праводзілася паказальна жорстка.

На 23-гадовага жыхара Гродзеншчыны складзены адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама распачата крымінальная справа за абразу Лукашэнкі.

У прэс-рэлізе МУС падкрэсліваецца, што аграном удзельнічаў летась у акцыях пратэсту ў Гродне.

novychas.by/эж


Палітык Мікола Статкевіч кажа, што прысуд яму будзе ў канцы кастрычніка

15.10.2021 16:27
Статкевіча даставяць у залу суда для ўдзелу ў спрэчках бакоў.

Беларускі праграміст, які паведаміў пра катаванні ў расейскай турме, папрасіў прытулку ў Францыі

16.10.2021 11:04
Праваабарончы праект Gulagu.net раней паведаміў, што атрымаў 40 гігабайт відэазапісаў катаванняў у расійскіх турмах.