Беларуская Служба

Кіберпартызаны выклалі запіс, на якім чуваць, як ствараюцца невыносныя ўмовы для палітвязняў

16.10.2021 17:11
У прыватнасці, Мікалай  Максімовіч з УУС Мінскаблвыканкама загадвае заліваць камеры палітвязняў хлоркай, а яго падначалены Аляксандр  Шаравар з Салігорскага РУС рапартуе аб выкананні такіх загадаў.
ІлюстрацыяКрыніца: Кіберпартызаны

Кіберпартызаны апублікавалі падслуханыя размовы кіраўніцтва МУС Мінскай вобласці і раёнаў, на якіх чуваць, якім чынам затрыманым па палітычным матывам ствараюцца невыносныя ўмовы зняволення. У прыватнасці, Максімовіч Мікалай з УУС Мінскаблвыканкама загадвае заліваць камеры палітвязняў хлоркай, а яго падначалены Шаравар Аляксандр з Салігорскага РУС рапартуе аб выкананні такіх загадаў.

- У адзіночнай камеры. Самыя херовые матрацы, ледзь не ірваныя там бл*ць, вашывыя. Цяпер даю каманду бамжоў ім знайсці. Хлоркай апрацоўваць 3 разы.

-То-бок, ты ўсё гэта разумееш, так? І гэта ўсё павінна быць адназначна для гэтай катэгорыі заўсёды. Заўсёды.

Паводле кіберпартызанаў размовы датуюцца чэрвенем 2020 года. Пасля здушэння масавых пратэстаў у летам-восенню 2020 года, умовы ўтрымання палітвязняў пагоршыліся яшчэ больш, а праз канвеер адвольных затрыманняў прайшлі дзясяткі тысяч беларусаў.

эж

Беларускія кіберпартызаны ўзламалі базу дадзеных МУС «Непарадкі»

08.08.2021 16:43
Гэта сапраўдны «чорны спіс» рэжыму Лукашэнкі, які высылаўся ў дзяржаўныя ўстановы ды прадпрыемствы, каб звальняць з працы ды арыштоўваць беларусаў

Кіберпартызаны ўзламалі базу Дзяржаўнага рэестру нерухомасці

02.09.2021 14:46
Публікацыя асабістых дадзеных памагатых Лукашэнкі з’яўляецца часткай аперацыі кіберапатызанаў пад назвай «Спёка».

Гісторык Аляксандр Фрыдман: Ёсць нянавісць і жаданне помсціць, людзі не перажылі гэтую траўму

21.09.2021 16:24
Размаўляем пра даносы, якія вярнуліся ў Беларусь, з гісторыкам, доктар філасофіі Аляксандрам Фрыдманам, даследчыкам гісторыі Еўропы.

Ініцыятыва ByPol агучыла новыя акалічнасці падзеяў вакол смерці Рамана Бандарэнкі

24.09.2021 15:48
24 верасня ініцыятыва ByPol апублікавала дапоўненае расследаванне гібелі Рамана Бандарэнкі ў Мінску 12 лістапада 2020 года.