Беларуская Служба

ГУБАЗіК: Падпіска на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы не караецца

16.10.2021 18:14
Прадстаўнік ГУБАЗіКу заявіў, што да адміністрацыйнай адказнасці могуць прыцягнуць толькі тых падпісчыкаў, хто «робіць рэпосты, пералічвае грошы ці злівае інфармацыю» у такія каналы.
Ілюстратыўнае фота Крыніца: shutterstock.com

Пра гэта, як паведамляе тэлеграм-канал УУС Мінскага аблвыканкаму, заявіў начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі.

Арлоўскі растлумачыў, што міліцыя рыхтавалася да прыняцця пастановы Саўміну «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму» і працавала над дэананімізацыяй «адміністратараў і найбольш актыўных падпісчыкаў экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў». Аднак, дадаў ён, прыцягнуць да крымінальнай адказнасці змогуць ня ўсіх, піша «Свабода».

Пастанова была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 14 кастрычніка. Перад яе з'яўленьнем стала актыўна распаўсюджвацца інфармацыя аб тым, што паводле новага закону падпісантаў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў ГУБАЗіК хоча прыцягваць да крымінальнай адказнасці.

«Справа ў тым, што тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фармаваннем. Калі ў яго статус экстрэмісцкага фармавання, то яго падпісанты сапраўды могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. Што тычыцца падпіскі на каналы, якія прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, то яна пакуль не падлягае пакаранню».

Прадстаўнік ГУБАЗіКу заявіў, што да адміністрацыйнай адказнасці могуць прыцягнуць толькі тых падпісчыкаў, хто «робіць рэпосты, пералічвае грошы ці злівае інфармацыю» у такія каналы.

эж

Тэлеграм-каналы Святланы Ціханоўскай і платформы «Голас» прызналі экстрэмісцкімі

16.10.2021 11:50
Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска па матэрыялах ГУБАЗіК МУС.