Беларуская Служба

Затрымалі маці актывіста «Маладога фронту» Арсенція Чыжыка

17.10.2021 10:13
Праваабарончы цэнтр «Вясна» піша, што жанчыну вазілі на допыт і вызвалілі толькі сёння раніцай.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: БАЖ

Знаёмы сям’і расказаў, што сілавікі звезлі жанчыну, пакінуўшы аднаго дома яе 13-гадовага сына, паведамляе «Белсат». Чаму жанчыну забралі, невядома. Яна працуе медсястрой у рэанімацыі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» піша, што жанчыну вазілі на допыт і вызвалілі толькі сёння раніцай, пры гэтым сілавікі канфіскавалі тэлефон і футболку з надпісам «Жыве Беларусь!».

Арсенція Чыжыка два тыдні таму затрымалі з ужываннем гвалту супрацоўнікі КДБ, змясцілі ў СІЗА. «Малады Фронт» паведаміў, што яго падазраюць у «распальванні варожасці» (арт. 130 КК РБ).

 эж


Кіберпартызаны выклалі запіс, на якім чуваць, як ствараюцца невыносныя ўмовы для палітвязняў

16.10.2021 17:11
У прыватнасці, Мікалай  Максімовіч з УУС Мінскаблвыканкама загадвае заліваць камеры палітвязняў хлоркай, а яго падначалены Аляксандр  Шаравар з Салігорскага РУС рапартуе аб выкананні такіх загадаў.