Беларуская Служба

НАУ прыгразіла чыноўнікам крымінальнай адказнасцю за «эпідэмічную катастрофу» у Беларусі

19.10.2021 13:22
Тым часам А. Лукашэнка правёў нараду па барацьбе з эпідэмія. Ён загадаў чыноўнікам не сачыць за выкананнем масачнага рэжыму ў грамадскіх месцах.
Павел Латушка Крыніца: Уладзімір Пац/Польскае радыё

Старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка абвінаваціў рэжым у «эпідэмічнай катастрофе». «Большай часткі смерцяў удалося б пазбегнуць, калі б не злачынны рэжым Лукашэнкі», – заявіў палітык:

- Замест таго, каб матываваць людзей прышчапляцца, прапагандаваць сацыяльную дыстанцыю і нашэнне масак, вы ўсе хваліліся, як класна спраўляецеся з эпідэміяй, як увесь свет вам зайздросціць. Вы злачынцы. Вы не даяце права казаць прафесіяналам – медыкам, якія самааддана змагаюцца за жыццё і здароўе беларусаў.

Палітык заявіў, што гэтыя дзеянні падпадаюць пад тры артыкулы Крымінальнага кодэксу: злоўжыванне ўладай (арт. 424), падмена статыстыкі (арт. 427), службовая халатнасць (арт. 428).

У аўторак, 19 кастрычніка ў Мінску А. Лукашэнка правёў нараду па барацьбе з эпідэмія. Ён загадаў чыноўнікам не сачыць за выкананнем масачнага рэжыму ў грамадскіх месцах. Адметна, што ўсе прыступныя на сустрэчы з дыктарам не былі апрануты ў ахоўныя маскі.

эж

Беларусь не прымае ад Польшчы дапамогі па вакцынацыі беларускага насельніцтва

12.10.2021 09:33
Польшча прапанавала Беларусі два віды падтрымкі.