Беларуская Служба

ЗША вырашылі ўзмацніць ціск на Беларусь

20.10.2021 12:12
У дакуменце таксама адзначаецца, што сенатары маюць намер «адмаўляцца прызнаваць Аляксандра Лукашэнку законна абраным лідарам Беларусі».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Andrea Izzotti

Камітэт па замежных справах Сената Кангрэса ЗША ў аўторак, 19 кастрычніка прыняў рэзалюцыю з заклікам да ўраду краіны ва ўзаемадзеянні з саюзнікамі нарошчваць ціск на ўлады Беларусі. Пра гэта паведаміў у Twitter старшыня камітэта, прадстаўнік Дэмакратычнай партыі ад штата Нью-Джерсі Роберт Мэнэндэс.

Амерыканскі палітык заявіў, што ў дакуменце «выказваецца меркаванне Сената адносна палітычнай сітуацыі ў Беларусі». Па словах Мэнэндэса, далей рэзалюцыю разгледзіць верхняя палата Кангрэса ЗША поўнага складу.

У рэзалюцыі сенатары « заклікаюць да правядзення новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі, якія павінны быць свабоднымі і справядлівымі, павіны прайсці ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ, пры ўдзеле назіральнікаў АБСЕ і незалежных мясцовых назіральнікаў».

У дакуменце таксама адзначаецца, што сенатары маюць намер «адмаўляцца прызнаваць Аляксандра Лукашэнку законна абраным лідарам Беларусі».

Амерыканскія заканадаўцы заклікалі партнёраў аказаць максімальны ціск на ўлады ў Мінску і прывіталі санкцыі Еўразвязу, як ужо ўведзеныя, так і тыя, што плануюцца.

паводле zerkalo.io/эж

Прэзідэнт Польшчы заклікаў ЕЗ накласці чарговыя санкцыі на рэжым Лукашэнкі

19.10.2021 16:10
Падчас свайго візіту ў Вільню польскі лідар заявіў, што гэта будзе адказам рэжыму Лукашэнкі на развязванне міграцыйнага крызісу.