Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы заклікаў ЕЗ накласці чарговыя санкцыі на рэжым Лукашэнкі

19.10.2021 16:10
Падчас свайго візіту ў Вільню польскі лідар заявіў, што гэта будзе адказам рэжыму Лукашэнкі на развязванне міграцыйнага крызісу.
W Wilnie prezydent Andrzej Duda spotkał się z prezydentem Litwy, Gitanasem Nausedą
W Wilnie prezydent Andrzej Duda spotkał się z prezydentem Litwy, Gitanasem NausedąMarek Borawski/KPRP

Прэзідэнт Андрэй Дуда заклікаў Еўрапейскі Звяз прыняць новы пакет санкцый супраць афіцыйных уладаў Беларусі. Падчас свайго візіту ў Вільню польскі лідар заявіў, што гэта будзе адказам рэжыму Лукашэнкі на развязванне міграцыйнага крызісу:

- Навала на межы – гэта арганізаваны прэцэдэнт, гэта від гібрыднай агрэсіі, якую рэжым Лукашэнкі ажыццяўляе на тэрыторыю Польшчы, Літвы і Латвіі. У сувязі з гэтай агрэсіяй, мы разлічваем на салідарнасць, спадзяемся, што Еўрапейская Рада прыме новы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Дадзенае пытанне трэба падымаць на Еўрапейскай Радзе.

У Літве прэзідэнт Дуда сустрэўся з літоўскім калегам Гітанасам Науседам. Адна з галоўных тэмаў візіту – ахова межаў з Беларуссю.

iar/эж

У Варшаве прайшла прэзентацыя выдання, прысвечанага расійскай агрэсіі

19.10.2021 11:42
Кніга «Выжыць побач з імперыяй. Агрэсія сучаснага Крамля» была напісана на ўкраінскай мове, але ў Варшаве прайшла прэзентацыя яе ангельскамоўнай версіі.

612 спробаў незаконнага пераходу з Беларусі ў Польшчу

19.10.2021 13:16
Памежнай службе на польска-беларускай мяжы дапамагае амаль шэсць тысяч вайскоўцаў.