Беларуская Служба

Беларускаму амбасадару ў Літве ўручылі дыпламатычную ноту

20.10.2021 16:19
Прычына ў неаднаразовых парушэннях дзяржаўнай мяжы Літвы. 
Сцяг Літвыpixabay.com/CC0 Public Domain/Deutsch

У МЗС Літвы 20 кастрычніка выклікалі прадстаўніка амбасады Беларусі, дзе яму ўручылі дыпламатычную ноту пратэсту супраць «неаднаразовых парушэнняў дзяржаўнай мяжы Літвы». Адно з іх, як сцвярджае літоўскі бок, здзейсніў беларускі памежнік.

«Міністэрства замежных спраў патрабуе, каб Беларусь як мага хутчэй прадставіла тлумачэнне здарэння і прыняла ўсе неабходныя меры для прадухілення паўтарэння падобных інцыдэнтаў у будучыні», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, ўвечары 18 кастрычніка літоўскія памежнікі зафіксавалі, як трое людзей у форме падышлі да лініі мяжы з беларускага боку. Адзін з іх зайшоў углыб літоўскай тэрыторыі на 2,5 метра. Па дадзеным факце распачата дасудовае расследаванне.

ав

Прэзідэнт Польшчы заклікаў ЕЗ накласці чарговыя санкцыі на рэжым Лукашэнкі

19.10.2021 16:10
Падчас свайго візіту ў Вільню польскі лідар заявіў, што гэта будзе адказам рэжыму Лукашэнкі на развязванне міграцыйнага крызісу.