Беларуская Служба

Былую студэнтку БДУ другі раз запар пакаралі суткамі

22.10.2021 13:32
Соф'ю Маргунову затрымалі пасля спробы патрапіць на абскарджанне па «справе студэнтаў».
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

20-гадовую Соф'ю Маргунову затрымалі яшчэ 5 кастрычніка пасля спробы патрапіць на разгляд апеляцыйнай скаргі па «справе студэнтаў» у Мінгарсудзе. На суд яе не пусцілі, а праз некаторы час Софʼя перастала выходзіць на сувязь. На наступны дзень суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна арыштавала дзяўчыну na 15 сутак. Учора Маргунова на волю так і не выйшла – на яе склалі новы пратакол па арт. 19,1 КаАП (дробнае хуліганства).

21 кастрычніка справу Софʼі разглядзела суддзя Таццяна Полулех. Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што падчас «прафілактычнай гутаркі» каля 11:00 у «машыне па дарозе ў Фрунзенскі РУУС паводзіла сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычала, нецэнзурна лаялася, на заўвагі не рэагавала, выбіла з рук Загора тэчку з дакументамі». Сваю віну дзяўчына адмаўляе. Па яе словах, з моманту, калі яе павінны былі вызваліць пасля арышту і да 20:00, яна знаходзілася ў ЦІПе на Акрэсціна, таму фізічна не магла «хуліганіць» раніцай у машыне. Гэта маглі пацвердзіць відэакамеры на Акрэсціна, але судзя Полулех адхіліла хадайніцтва Софʼі. Акрамя гэтага Маргунова паведаміла, што ў РУУСе ў пратаколе апытання яна прызнала віну, бо ёй«сказалі так напісаць». Вынікам стаў чарговы 15-сутачны арышт. Агулам Маргунова правядзе на Акрэсціна 30 сутак.

Раней дзяўчыну затрымлівалі ў сакавіку на канферэнцыі незалежных студэнцкіх прафсаюзаў. Тады Софʼя адбыла 15-сутачны арышт на Акрэсціна.

ав/Вясна

Да 5,5 гадоў калоніі запрошана для пятай часткі абвінавачаных па справе аб «масавых беспарадках» у Брэсце

21.10.2021 09:52
У рамках справы пра так званыя «беспарадкі» 10 жніўня 2020 года ў Брэсце ўжо асуджана 46 чалавек.