Беларуская Служба

Да 5,5 гадоў калоніі запрошана для пятай часткі абвінавачаных па справе аб «масавых беспарадках» у Брэсце

21.10.2021 09:52
У рамках справы пра так званыя «беспарадкі» 10 жніўня 2020 года ў Брэсце ўжо асуджана 46 чалавек.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Да 5,5 гадоў калоніі запрасілі пракуроры для пятай часткі абвінавачаных па справе аб «масавых беспарадках» у Брэсце

Яшчэ 28 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. За час працэсу колькасць абвінавачваных вырасла з 13 да 19 чалавек: некаторых мужчын перамясцілі з іншых партый праз хваробу, таксама ў гэты працэс уключылі затрыманых падчас перасячэння мяжы з Літвой Руслана Волкава і Глеба Раманава. Усіх іх судзяць паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, у рамках справы пра так званыя «беспарадкі» 10 жніўня 2020 года ў Брэсце ўжо асуджана 46 чалавек.

ав/Вясна

Журналістка папрасіла правесці праверку па фактах катаванняў на Акрэсціна

20.10.2021 13:15
Адказ прыйшоў наступны: «Факты не знайшлі пацверджання».