Беларуская Служба

Афіцыйная колькасць ахвяр COVID-19 у Беларусі перавысіла 4,5 тысячы

24.10.2021 18:42
З пачатку пандэміі па афіцыйных даных у краіне зарэгістравана 586 234 чалавекі cа станоўчым тэстам на COVID-19.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnemartinbertrand.fr/Shutterstock

У Беларусі за апошнія суткі афіцыйна зарэгістравана 2044 новыя выпадкі COVID-19. Памерла 16 пацыентаў, ачунялі 2354 чалавекі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

23 кастрычніка было зафіксавана 2079 новых выпадкаў каронавіруса, 22 кастрычніка — 2082, 21 кастрычніка — 2097 (сутачны рэкорд захворвання), пішуць naviny.online.

З пачатку пандэміі па афіцыйных даных у краіне зарэгістравана 586 234 чалавекі cа станоўчым тэстам на COVID-19, ачуняла 558 850 пацыентаў з раней пацверджаным каронавірусам. За ўвесь перыяд распаўсюджання COVID-19 у Беларусі памерла 4515 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

эж

Толькі 0,17% прышчэпленых грамадзян заразіліся каранавірусам

22.10.2021 19:38
На сённяшні дзень у Польшчы двума кампанентамі прышчэплена 46%.