Беларуская Служба

Мінае сем месяцаў з моманту арышту Анджэя Пачобута

25.10.2021 10:50
У турме ў Жодзіне знаходзіцца таксама старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс.
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё

Сёння мінае сем месяцаў з моманту арышту ў Гродне Анджэя Пачобута. У цяперашні час польскі актывіст і журналіст з Беларусі знаходзіцца ў турме ў Жодзіне ля Мінска. Затрыманне Анджэя Пачобута, як і некалькіх іншых польскіх актывістаў, было звязанае з ушанаваннем памяці жаўнераў польскага незалежніцкага падполля ў Беларусі. Беларускія ўлады абвінавацілі іх у распальванні нацыянальнай варожасці.

Польская актывістка з Ліды Ірэна Бярнацка, якая таксама была арыштаваная і правяла пад вартай два месяцы, кажа, што Анджэй Пачобут – прыклад польскага патрыёта:

- Анджэй Пачобут, як журналіст збіраў шмат інфармацыі, рабіў шмат матэрыялаў. Ён пісаў пра польскія могілкі, клапаціўся пра помнікі польскай архітэктуры, польскую гісторыю.

У турме ў Жодзіне знаходзіцца таксама старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс. Абодва лідары польскай меншасці былі прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі.

IAR/ аз

Мінае сем месяцаў з моманту арышту старшыні СПБ

23.10.2021 08:29
Нагадваем, беларускія ўлады абвінавацілі яе ў распальванні нацыянальнай варожасці, за што пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.