Беларуская Служба

ГУБАЗіК «зачышчае» Гомель

25.10.2021 16:43
За дзень сілавікі там затрымалі 9 чалавек. 
Ілюстрацыйны здымак spring96.org

У панядзелак, 24 кастрычніка ранкам у Гомлі супрацоўнікі міліцыі правялi ператрус на кватэры Алега Бондарава. Прыйшлi y 6 гадзiн ранiцы. А ў 10 гадзін пасадзiлi ў аўто i павезлі з сабой. Шукалi cцягі. Вядома, што Алег удзельнiчаў у назiраннi на выбарах у 2020 годзе, паведамляюць гомельскія праваааьронцы. Таксама раніцай затрымалі яшчэ аднаго жыхара Гомля – Артура Караткевіча.

Агулам у гэтым абласным цэнтры за дзень затрыманыя: Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Андрэй Слесарэнка, Аляксея Валатоўскі, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно. Пакаяльныя відэа з імі з’явілася на канале ГУБАЗіК.

«Такім чынам, ГУБАЗ аб'яўляе пакаянны панядзелак! Змагары сёння зробяць паломніцтва да верных праваахоўнікаў з мэтай выпраўлення свайго шалапутнага жыцця. Вось гэты мужчынка быў падпісаны на ўсякую ерась, за што і просіць прабачэння», пішуць каты з ГУБАЗіК на сваім канале.

эж

МУС створыць спіс «экстрэмістаў». Беларусаў, якіх туды залучаць, абмяжуюць у правах

22.10.2021 14:43
Адзначаецца, што ў спіс уключаць дадзеныя тых, хто ўжо асуджаны за «экстрэмісцкія злачынствы», і будзе рэгулярна абнаўляцца.