Беларуская Служба

Матэрыялы рэгіянальнага выдання EX-PRESS.BY прызналі экстрэмісцкімі

25.10.2021 18:03
Раней сёлета экстрэмісцкімі прызналі сайт «Белсату», Zerkalo.io і TUT.by, а таксама спартовага выдання «Трыбуна».
Ілюстрацыйны здымак Крыніца: БАЖ

Па ініцыятыве пракуратуры Барысаўскага раёну інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу EX-PRESS.BY прызнаная экстрэмісцкім матэрыялам, паведамляе тэлеканал belsat.eu.

На якой падставе ўлады палічылі матэрыялы EX-PRESS.BY «экстрэмісцкімі» не тлумачыцца. У ліпені 2021 года ва ўмовах масавых палітычных рэпрэсіяў рэдакцыя рэгіянальнага выдання EX-PRESS.BY была вымушана пакінуць Беларусь. У жніўні сайт EX-PRESS.BY быў заблакаваны.

Раней сёлета экстрэмісцкімі прызналі сайт «Белсату», Zerkalo.io і TUT.by, а таксама спартовага выдання «Трыбуна».

Словы «экстрэмізм» і «дэструктыўная дзейнасць» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў і іншадумства.

эж

ГУБАЗіК: Падпіска на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы не караецца

16.10.2021 18:14
Прадстаўнік ГУБАЗіКу заявіў, што да адміністрацыйнай адказнасці могуць прыцягнуць толькі тых падпісчыкаў, хто «робіць рэпосты, пералічвае грошы ці злівае інфармацыю» у такія каналы.