Сайт wiadomosci.onet.pl публікуе вялікую размову з Паўлам Латушкам, кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, былым амбасадарам і міністрам культуры Беларусі.
Латушка кажа, што павялічваецца рызыка стварэння ў Беларусі пастаянных расійскіх баз. Адзіны шанец для Беларусі, на думку суразмоўцы, – гэта жорсткая пазіцыя Захаду, якая прымусіць Лукашэнку пайсці на саступкі або прывядзе да новага ўсплёску масавых сацыяльных пратэстаў. Павел Латушка мяркуе, што рэжым больш не ў стане змяніць свой палітычны курс самастойна.
«Не так даўно ў Маскве прайшла сустрэча міністраў абароны Беларусі і Расіі. Падчас гэтай сустрэчы было падпісана пагадненне, якое стварае прававую аснову для стварэння ў Беларусі расійскіх вайсковых навучальных цэнтраў. Я думаю, што рызыка стварэння расійскіх баз у Гродне і Баранавічах цалкам рэальная. Большасць назіральнікаў лічылі, што крызіс на мяжы – гэта, па-першае, помста Лукашэнкі Захаду, а па-другое, спроба прымусіць Еўрасаюз саступіць, то бок перамовы з Мінскам без выканання папярэдняй умовы – вызвалення палітвязняў. Пытанне толькі ў тым, калі гэта так, то гэта план Пуціна ці план Лукашэнкі? Ці гэта проста блеф Лукашэнкі?
«Любая рэфлексія магчымая толькі ў тым выпадку, калі вакол лідара ёсць людзі, якія маюць смеласць сказаць яму, што яны з ім не згодныя. Калі такіх людзей няма, пачынаецца заняпад. Сёння сітуацыя такая, што яго баяцца нават самыя блізкія людзі. Лукашэнка робіць усё, што хоча».
Таксама былы дыпламат кажа, што для Аляксандра Лукашэнкі цяпер і Расія, І захад нясуць пагрозу. Але калі казаць пра Захад, то трэба ўлічваць, што Лукашэнка – савецкі чалавек. Для яго НАТО заўсёды было і будзе ворагам. Таму міграцыйны крызіс – гэта крызіс на ўсходняй мяжы NATO, і толькі пасля – на ўсходняй мяжы Еўрасаюза.
Павел латушка таксама адзначае, што ў акружэнні Лукашэнкі цяпер няма людзей, якія гатовыя яму казаць праўду пра рэальны стан спраў. «Любая рэфлексія магчымая толькі ў тым выпадку, калі вакол лідара ёсць людзі, якія маюць смеласць сказаць яму, што яны з ім не згодныя. Калі такіх людзей няма, пачынаецца заняпад. Сёння сітуацыя такая, што яго баяцца нават самыя блізкія людзі. Лукашэнка робіць усё, што хоча».
вх