Беларуская Служба

У Беларусі блакаванне можа закрануць сайт кожнага медыя, як буйнога міжнароднага, гэтак і рэгіянальнага

02.11.2021 17:34
Праз нападкі на незалежныя СМІ, людзі ўсё часцей звяртаюцца да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

З кожным днём спіс заблакаваных сайтаў у Беларусі папаўняецца. Так у Віцебску зноў заблакавалі незалежны інтэрнэт-партал «Народныя навіны Віцебска». Гэта самае старое анлайн-выданне рэгіёна. Сайт існуе больш за 15 гадоў. Раней яго блакавалі пасля выбараў у 2020 годзе. Пару дзён таму партал «Народных навін» ізноў перастаў адкрывацца ў Беларусі.

Людзі часцей шукаюць альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі. Валанцёры працягваюць распаўсюджваць самвыдатаўскую газету «Віцебскі веснік». З наступам восеньска-зімовага сезона ў Віцебскім рэгіёне значна палепшыўся прыём Польскага радыё на доўгіх хвалях, дзе можна аператыўна даведацца навіны ад Беларускай рэдакцыі на роднай мове.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск

Анджэй Пачобут можа застацца без адваката

02.11.2021 12:08
Кваліфікацыя Аляксандра Бірылава (адвакат журналіста Пачобута) прызнана «не поўнасцю адпаведнай патрабаванням заканадаўства».