Беларуская Служба

Галоўчанка: Дакументы па інтэграцыі з Расіяй з'яўляюцца канкрэтным кіраўніцтвам да дзеяння

05.11.2021 15:04
«Мы складалі гэтыя дакументы для таго, каб яны былі канкрэтным кіраўніцтвам да дзеяння».
.  .
У.Пуцін і А.Лукашэнка дыстанцыйна падпісваюць дарожныя мапыPAP/EPA/MIKHAIL METZEL / KREMLIN POOL / SPUTNIK / POOL

Ад інтэграцыі з Расіяй выйграюць беларускія вытворцы, заявіў журналістам 5 лістапада ў Дзяржынскім раёне (Мінская вобласць) прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка, каменціруючы вынікі ўчарашняга пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета.

«Гарманізацыя заканадаўства будзе садзейнічаць паляпшэнню клімату для бізнесу, як дзяржаўнага, так і прыватнага. Безумоўна, мы мяркуем, што ад гэтага выйграюць беларускія вытворцы. Расійскі рынак для нас мае і будзе мець вызначальнае значэнне на працягу доўгіх гадоў. Гэта вялізны спажывец нашых тавараў і паслуг. Нам трэба зрабіць максімум, каб доступ на гэты вялізны рынак, які нам падораны звыш, быў забяспечаны без праблем», – адзначыў прэмʼер-міністр, відэафрагмент выступу якога распаўсюдзіла прэс-служба ўрада.

Ён нагадаў, што ў 2018 годзе кіраўнікі дзвюх краін паставілі задачу, «што рабіць далей, куды ідзе Саюзная дзяржава ў эканамічным сэнсе». «Амаль тры гады ішла праца над вызначэннем, куды мы ідзем. І зараз тыя, хто крытычна ставяцца, кажуць: а навошта гэтыя праграмы, зноў гарманізацыя, удакладненне нарматыўна-прававой базы, гэта нічога не значыць, гэта зноў зацягванне часу, і ніхто не атрымае ніякіх дывідэндаў, – я хачу адказаць тым, хто так думае: гэта абсалютна не так. Мы складалі гэтыя дакументы для таго, каб яны былі канкрэтным кіраўніцтвам да дзеяння», – сказаў прэмʼер-міністр.

ав/naviny.by

Святлана Ціханоўская пракаментавала падпісанне інтэграцыйнага дэкрэту

05.11.2021 10:51
"Усе пагадненні і дакументы, падпісаныя рэжымам пасля выбараў, нелегітымныя і могуць быць перагледжаныя новым урадам"