Амбасада Ірака ў РФ збіраецца арганізоўваць эвакуацыйныя рэйсы з Беларусі для грамадзян краіны 12.11.2021 08:40 Для грамадзян Ірака, якія захраслі ў Беларусі, хочуць арганізаваць эвакуацыю праз амбасаду Ірака ў Расіі. Сітуацыя на беларуска-польскім памежжы. Фота: twitter.com/FilippoGrandi Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйнай старонцы амбасады Ірака ў Расійскай Федэрацыі. Для атрымання дапамогі прапануецца звязацца з амбасадай, пазваніўшы на нумар альбо напісаўшы на пошту. Аднак якім чынам гэта будзе ажыццяўляцца, да канца не зразумела, бо беларускія сілавікі не даюць мігрантам на мяжы вяртацца назад. Паводле "Новы Час" /вх
Намеснік кіраўніка Еўракамісіі наведвае краіны паходжання мігрантаў 11.11.2021 15:22 У сваю чаргу эксперты з Еўрапейскага цэнтра па кантрабандзе мігрантаў дапамогуць Польшчы змагацца з крызісам на мяжы. Сцяг Еўрапейскага СаюзаFoto: Photo: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain Намеснік кіраўніка Еўракамісіі пачаў візіт у краіны паходжання мігрантаў, каб стрымаць працэдуру іх дастаўкі беларускім рэжымам да межы з ЕС. Маргарыціс Схінас сёння знаходзіцца ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, а заўтра будзе ў Ліване. У сваю чаргу прэс-сакратар Еўракамісіі Дана Спінант паведаміла, што эксперты з Еўрапейскага цэнтра па кантрабандзе мігрантаў (European Migrant Smuggling Centre), які дзейнічае пры службе «Еўрапал» падтрымаюць дзеянні Польшчы ў вырашэнні міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю. Прэс-сакратар Еўракамісіі паведаміла, што супрацоўніцтва з экспертамі будзе адбывацца па просьбе Польшчы. IAR/аз
У ААН прапанавалі перамясціць мігрантаў "у больш бяспечныя месцы ў Беларусі" 11.11.2021 16:12 У Арганізацыі аб'яднаных нацый прапанавалі перамясціць мігрантаў ад мяжы з Польшчай "у больш бяспечныя месцы ў Беларусі". Сітуацыя на беларуска-польскім памежжы. Foto: Фота: twitter.com/FilippoGrandi Пра гэта напісаў у Twitter вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Ён нагадаў, што ў лагеры мігрантаў пабывалі прадстаўнікі Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі."Прыярытэтам зараз павінна стаць прадухіленне страты жыццяў", — піша прадстаўнік ААН. Today in Belarus UNHCR and IOM together with the Belarus Red Cross delivered assistance to people stranded at the border.Priorities now are to prevent loss of life and move people to safer locations in Belarus. We appreciate access and are ready to assist in finding solutions. pic.twitter.com/Ahq0W8CdOx — Filippo Grandi (@FilippoGrandi) November 11, 2021 Таксама да мігрантаў прыязджала кіраўніца Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ, агенцтва ААН) у Беларусі Махым Аразмухамедава, яна прапанавала мігрантам два магчымыя выхады з сітуацыі: падаць заявы на статус бежанцаў у Беларусі або добраахвотна вярнуцца дадому. Прапанова не была ўльтыматыўнай. вх