Беларуская Служба

Судзяць падпалкоўніка ваеннай разведкі, які мог «зліваць» размовы кіраўніцтва Беларусі

17.11.2021 20:38
Самсонава затрымалі яшчэ ў 2020-м.
«Кіберпартызаны»Крыніца: https://www.youtube.com/watch?v=9xI-9yK4aK0

Cудзяць падпалкоўніка ваеннай разведкі, ён мог быць звязаны са злівамі размоў высокапастаўленых чыноўнікаў

У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць справу ў дачыненні да падпалкоўніка галоўнага разведчага ўпраўлення мінабароны Дзмітрыя Самсонава. Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: у тым ліку «дзяржаўнай здрадзе». Самсонава затрымалі яшчэ ў 2020-м.

Крыніцы @nashaniva лічаць, што Самсонаў мог быць датычны да гучных зліваў перамоваў Эйсмант, Шакуты і Баскава восенню 2020-га, дзякуючы якім была ўстаноўлена іх адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі.

эж

Кіберпартызаны выклалі запіс, на якім чуваць, як ствараюцца невыносныя ўмовы для палітвязняў

16.10.2021 17:11
У прыватнасці, Мікалай  Максімовіч з УУС Мінскаблвыканкама загадвае заліваць камеры палітвязняў хлоркай, а яго падначалены Аляксандр  Шаравар з Салігорскага РУС рапартуе аб выкананні такіх загадаў.

Яшчэ ў снежні 2020 году начальнікі сілавікоў абмяркоўвалі, як «прызямліць» айцішніка

22.10.2021 10:06
«Кіберпартызаны» выклалі ў Інтэрнет размову начальніка галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Андрэя Кавалёва і начальніка мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабы