Беларуская Служба

Палітзняволенага актывіста з Гомеля асудзілі да 1,5 года калоніі за шэсць каментароў у тэлеграм-чатах

22.11.2021 16:12
Суд Яўгена Маркаўца за шэсць каментароў у тэлеграм-чатах доўжыўся амаль два месяцы.
Яўген Маркавецhttps://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/?c=ar&i=280822

У судзе Савецкага раёна Гомеля 22 лістапада да 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму па ч.1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса асудзілі палітзняволенага гомельскага актывіста Яўгена Маркаўца, паведамляюць праваабаронцы.

Суд за шэсць каментароў гамельчука ў тэлеграм-чатах доўжыўся амаль два месяцы. Пад вартай Яўген утрымліваецца ўжо паўгады. Справу разглядаў суддзя Віталь Каўбеня, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Аляксандр Шынкароў.

яс