Беларуская Служба

На беларуска-літоўская мяжы знайшлі цела мігранта

28.11.2021 14:32
Памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што цела збітага бежанца ў спальным мяшку без прыкмет жыцця на беларускі бок падкінулі літоўцы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

27 лістапада на ўчастку пагранічнай заставы «Відзы» Полацкага пагранічнага атраду знойдзены труп мужчыны афра-азіяцкай знешнасці ўзростам каля 30 гадоў. Памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што цела збітага бежанца ў спальным мяшку без прыкмет жыцця на беларускі бок падкінулі літоўцы.

Для ўстанаўлення абставін i прычын смерці на месца здарэння выклікана следча-аператыўная група. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

У сваю чаргу літоўскія службы паведамілі, што за апошнія суткі на тэрыторыю Літвы яны не пусцілі 108 мігрантаў. Памежны камітэт Літвы паведамляе, што зноў расце колькасць мігрантаў, якая спрабуе патрапіць у іх краіну.

125 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу. У Памежнай службе паведамілі, што пастановы аб выезде з тэрыторыі Польшчы вынесены ў дачыненні да 51 замежніка.

ав

125 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу

28.11.2021 08:47
Пастановы аб выедзе з тэрыторыі Польшчы вынесены ў дачыненні да 51 замежніка.