Беларуская Служба

ГУБАЗіК аб планах апазіцыі на рэферэндум: Падбухторшчыкаў ізалюем і прыцягнем да адказнасці

30.11.2021 13:20
На думку Латушкі, гэта толькі пацвярджае правільнасць стратэгіі аб укідванні несапраўдных бюлетэняў падчас рэферэндуму.
.
.andibreit/pixabay.com/CC0

Лідары апазіцыі стваралі ўмовы для непрызнання Захадам вынікаў рэферэндуму па Канстытуцыі. Такое меркаванне выказаў начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Вячаслаў Арлоўскі ў прапагандысцкім тэлешоу на СТБ.

-Мы высветлілі, што лідары апазіцыі, якія збеглі за мяжу, ставілі для сябе задачу стварыць умовы для непрызнання заходнімі краінамі вынікаў рэферэндуму па Канстытуцыі. Для рэалізацыі гэтай задачы яны абмяркоўвалі розныя варыянты: ад байкоту да стварэння правакацый на ўчастках для зрыву галасавання. Па выніку ўсіх сваіх абмеркаванняў, з улікам рызык для выканаўцаў, яны ў гэты момант прынялі адзіную стратэгію — зрыў галасавання шляхам масавага ўкіду несапраўдных бюлетэняў, — адзначыў ён.

«Усе падбухторшчыкі да здзяйснення падобных антыдзяржаўных дзеянняў, што знаходзяцца ў краіне, і іх актыўныя памагатыя будуць намі ізаляваныя і прыцягнутыя да адказнасці», — пагражае сілавік.

Кіраўнік НАУ Павал Латушка падкрэслівае, што закон Беларусі дазваляе выказаць сваё меркаванне, ставячы знак у двух квадратах. У выніку аддадзены голас становіцца несапраўдным. Еўропа будзе паінфармаваная аб пагрозах у бок грамадзян, якія хочуць выкарыстаць гэтае права.

-Падчас усіх бліжэйшых кантактаў дэмакратычнай супольнасці будзе даведзена пазіцыя беларускага грамадства аб недапушчальнасці прызнання вынікаў канстытуцыйнага перавароту, якія б лічбы не намаляваў рэжым. Варта разумець, падобныя пагрозы функцыянераў рэжыму азначаюць, што яны не збіраюцца праводзіць рэферэндум законным чынам. У чым мы і не сумняваліся.

На думку Латушкі, гэта толькі пацвярджае правільнасць стратэгіі аб укідванні несапраўдных бюлетэняў падчас рэферэндуму.

ав/НН

Праект Канстытуцыі ўсё яшчэ не гатовы

30.11.2021 09:11
Начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Вячаслаў Арлоўскі пагражае, што арыштуе і прыцягне да адказнасці ўсіх, хто спрабуе сарваць рэфэрэндум.