Беларуская Служба

У Чэхіі затрымалі старшыню Беларускай федэрацыі футболу

30.11.2021 16:16
Базанаў, былы вайсковец, знаходзіцца ў санкцыйных спісах краін Балтыі, якія Чэхія падтрымлівае.
Ілюстрацыяpixabay.com/CC0

Як паведамляюць чэскія СМІ, паліцыя падазрае, што Базанаў і яго жонка прыехалі ў Чэхію на матч паміж чэскай і беларускай жаночымі камандамі, парушыўшы правілы побыту іншаземцаў у краіне, у тым ліку правілы, устаноўленыя Міністэрствам аховы здароўя.

Раней міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганэк, якога цытуе Беларускі фонд спартовай салідарнасці, заявіў, што Уладзіміра Базанава дэпартуюць з Чэхіі, калі ён сапраўды там знаходзіцца.

Базанаў, былы вайсковец, знаходзіцца ў санкцыйных спісах краін Балтыі, якія Чэхія падтрымлівае.

Як стала вядома раней Беларускаму фонду спартовай салідарнасці, футбольны функцыянер разам з жонкай збіраўся наведаць шэраг выязных гульняў жаночай зборнай Беларусі, уключна з матчам у чэскай Опаве.

ав/Свабода

ГУБАЗіК аб планах апазіцыі на рэферэндум: Падбухторшчыкаў ізалюем і прыцягнем да адказнасці

30.11.2021 13:20
На думку Латушкі, гэта толькі пацвярджае правільнасць стратэгіі аб укідванні несапраўдных бюлетэняў падчас рэферэндуму.