Беларуская Служба

Беларусь пратэстуе супраць высылкі з ЕС Уладзіміра Базанава

02.12.2021 07:20
Базанаў і яго жонка былі высланыя з Чэхіі ў сераду, дзе днём раней іх затрымалі з-за парушэння дзейных у рэспубліцы супрацьэпідэмічных мер.
.
У. Базанаўфота: belaruspartisan.by

Часовы павераны ў справах Чэхіі ў Беларусі Петэр Галакса быў выкліканы ў МЗС Беларусі праз сітуацыю з высылкай Прагай кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава, Мінск выказаў пратэст і запатрабаваў тлумачэнняў ад чэшскага боку.

Базанаў і яго жонка былі высланыя з Чэхіі ў сераду, дзе днём раней іх затрымалі з-за парушэння дзейных у рэспубліцы супрацьэпідэмічных мер.

Базанаў прыбыў у краіну ў сувязі з правядзеннем матчу футбалістаў зборных Чэхіі і Беларусі. Пры гэтым матч кваліфікацыі чэмпіянату свету ФІФА 2023 года з удзелам нацыянальных зборных, які павінен быў адбыцца ў Апаве 30 лістапада, перанесены на чэрвень 2022 года.

паводле ria.ru/нг

У Чэхіі затрымалі старшыню Беларускай федэрацыі футболу

30.11.2021 16:16
Базанаў, былы вайсковец, знаходзіцца ў санкцыйных спісах краін Балтыі, якія Чэхія падтрымлівае.