Беларуская Служба

“Няма такіх прававых нормаў”. Марфе Рабковай блакуюць лісты і не даюць прайсці медагляд

08.12.2021 14:28
Адміністрацыя СІЗА не выпускае лісты Рабковай, у якіх яна паведамляе пра колькасць прад'яўленых ёй крымінальных артыкулаў ці агучвае некаторыя з іх.
Марфа РабковаФота з прыватнага архіву

У палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай, якая амаль 15 месяцаў знаходзіцца за кратамі, ізноў не атрымліваецца дамагчыся медыцынскай дапамогі, а яе лісты блакуюць праз згадванне ў іх выстаўленых крымінальных артыкулаў.

На працягу апошняга тыдня (канец лістапада — пачатак снежня) Марфа Рабкова спрабавала дамагчыся прызначэння ёй ультрагукавай дыягностыкі, дзеля чаго напісала 6 заяў. Аднак пасля гэтага не было "ніякай рэакцыі", як паведаміла Марфа ў адным са сваіх лістоў.

Акрамя таго, адміністрацыя СІЗА не выпускае лісты Рабковай, у якіх яна паведамляе пра колькасць прад'яўленых ёй крымінальных артыкулаў ці агучвае некаторыя з іх. Гэтыя лісты адміністрацыя папросту ёй вяртае.

Марфе Рабковай прад'яўлена 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ. Паводле іх, праваабаронцы пагражае да 20 гадоў зняволення.

Каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову затрымалі 17 верасня 2020 года ў Мінску. Спярша ў дачыненні да яе фігураваў толькі адзін артыкул Крымінальнага кодэкса — арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, або фінансаванне такой дзейнасці). 11 лютага праваабаронцы выставілі новыя абвінавачванні паводле ч. 3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варожасці да ўлады групай нявысветленых асобаў) і ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі). А на пачатку снежня 2021 года Марфе ўдалося напісаць у адным са сваіх лістоў на волю пра тое, што ёй прад'яўляюць 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ. Марфа Рабкова ўжо 14 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА-1.

Падтрымайце Марфу Рабкову лістамі салідарнасці:

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Марыі Аляксандраўне Рабковай

вх

У палітзняволенай Марфы Рабковай праблемы са здароўем, медыцынская дапамога амаль не аказваецца

15.10.2021 18:09
Палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай дазволілі сустрэцца з мужам Вадзімам Жаромскім.