Беларуская Служба

Блогеру Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў

17.12.2021 17:05
Суд пачаўся 6 снежня і праходзіў у закрытым рэжыме.
.
.фота: Фэйсбук

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе быў вынесены прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу. Суддзя Пётр Арлоў прыгаварыў яго да 13 гадоў зняволення. Суд пачаўся 6 снежня і праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе «Наша Ніва».

Эдуарда Пальчыса – яго затрымалі ў верасні 2020 года – вінавацілі па чатырох артыкулах КК: распальванне варожасці; арганізацыя масавых беспарадкаў; арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак; заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы. Яму пагражала да 20 гадоў.

вс