У аўторак, 14 снежня ў Гомельскім СІЗА былі абвешчаныя прысуды па так званай справе Ціханоўскага. Фігуранты працэсу атрымалі агромністыя тэрміны: Сяргей Ціханоўскі – 18 гадоў узмоцненага рэжыму, Мікалай Статкевіч – 14 гадоў асаблівага рэжыму, Ігар Лосік і Уладзімір Цыгановіч – па 15 гадоў узмоцненага рэжыму, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў – па 16 гадоў узмоцненага рэжыму.
На маёмасць і грошы абвінавачаных яшчэ да суда накладзены арышт, бо ім налічылі шкоду на суму больш за 3,5 мільёна рублёў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. З адвакатаў узялі падпіску аб неразгалошванні.
Усе фігуранты справы былі затрыманыя ў траўні-чэрвені 2020 года, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў.
Праваабарончая супольнасць лічыць усіх фігурантаў гэтай справы палітычнымі вязнямі.
эж