Беларуская Служба

Незвычайнае падсумаванне года – пясчаная анімацыя «Шлях»

28.12.2021 14:49
Мастак пясочнай анімацыі, адна са стваральніцаў стужкі Вольга Сафронава кажа, што фільм прысвечаны ўсім беларусам, якія змагаліся.
Кадр з фільму «Шлях»Крыніца: youtube.com

Матсакі і акторы з Беларусі незвычайным чынам падсумавалі 2021 год і агулам апошнія падзеі ў краіне. Творчая група стварыла пясчаны фільм «Шлях», ён даступны на Youtube. Мастак пясочнай анімацыі, адна са стваральніцаў стужкі Вольга Сафронава кажа, што фільм прысвечаны ўсім беларусам, якія змагаліся:

– Наш новы кароткi фiльм мы прысвячаем усiм беларусам, што змагалiся i працягваюць змагацца. Я ведаю, што гэты «шлях» мы стварылi самi. I цяпер мы павінны яго прайсці. Будзе лепш, калi мы пройдзем яго не паасобку, а разам, бо толькi разам мы сiла! Жыве Беларусь!

Фільм «Шлях» стварылі: Вольга Сафронава (мастак пясочнай анімацыі) і Ліза Чаканава (мантаж), Аляксандр Ясінскі (кампазітар і выканаўца) і Яна Шчарбакова (выканаўца), Алесь Плотка і Раман Падаляка (верш аўтарскі і Янкі Купалы адпаведна).

эж

У «Nowy Teatr» адбудзецца прэм’ера спектакля ў падтрымку палітзняволеных Беларусі

28.12.2021 09:17
Спектакль «1.8M» рэжысёра Івана Вырыпаева засноўваецца на тэкстах, якія палітвязні гаварылі ў судах і пісалі ў лістах сваякам.