На сайце "Зручны горад" з'явілася петыцыя з патрабаваннем прыцягнуць службовых асобаў прэс-службы і прыёмнай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту да адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Аўтары петыцыі налічылі на сайце аблвыканкама 71 згадванне рэсурсаў, якія прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. Аўтары звяртаюцца ў Міністэрства інфармацыі, КУС Віцебскага аблвыканкаму і ў пракуратуру Віцебскай вобласці з патрабаваннямі правесці праверку пералічаных у звароце фактаў парушэння заканадаўства.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск