Беларуская Служба

Палітвязень Ігар Пражэннікаў выйшаў на волю

13.01.2022 13:29
Летась у лютым хлопцу далі 1,5 года зняволення. 
Ігар ПражэннікаўКрыніца: ПЦ «Вясна», spring96.org

Яго прызналі вінаватым у тым, што падчас пратэставага маршу 4 кастрычніка 2020 года ён станавіўся ў счэпкі, блакаваў рух спецтранспарту каля Акрэсціна і заляпіў тамтэйшыя відэакамеры налепкамі, паведамляе ПЦ «Вясна». Летась у лютым хлопцу далі 1,5 года зняволення. У чацвер, 13 студзеня Парэжнікаў выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску.

Паводле праваабронцаў, зараз у Беларусі налічваецца 981 вязень сумлення.

эж


Палітзняволеную Юлію Чарняўскую выпусцілі з-пад хатняга арышту

13.01.2022 10:38
Удаве заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Юліі Чарняўскай змянілі меру стрымання і вызвалілі з-пад хатняга арышту.