Беларуская Служба

КНР перадасць Беларусі чарговыя 1,5 млн дозаў вакцыны супраць каранавіруса

13.01.2022 16:02
Летась Пекін ужо перадаў Мінску 1,4 мільёна доз вакцыны.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/EPA/GEORGI LICOVSKI

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю аднаму з дзяржаўных тэлеканалу амбасадар КНР у Біларусі Се Сяаюн, перадае euroradio. Дыпламат таксама нагадаў, што летась Пекін ужо перадаў Мінску 1,4 мільёна доз вакцыны.

Летась у Мінску перыядычна ўзнікалі складанасці з даступнасцю кітайскай вакцыны. Яе выбіраюць, бо яна лягчэй пераносіцца і прызнаецца ў шэрагу заходніх краін.Паводле пастановы Міністэрства аховы здароўя вакцыну Verocel карпарацыі Sinopharm выкарыстоўваюць у першую чаргу для вакцынацыі цяжарных.

эж