Беларуская Служба

За назіранне на выбарах затрымалі пенсіянерку

13.01.2022 18:31
Месяц таму дома ў жанчыны прайшоў ператрус, шукалі грошы і нешта «экстрэмісцкае».
Таццяна Наскова Крыніца: «Гомельская вясна».

Падчас паездкі ў Жлобін 12 студзеня затрымана жыхарка Светлагорска Таццяна Наскова, якая падчас выбараў 2020 года была назіральніцай ад АГП. Пенсіянерку змясцілі ў ІЧУ Жлобінскага РАУСа, паведамляе «Гомельская вясна».

Месяц таму дома ў жанчыны прайшоў ператрус, які праводзіўся ў межах нейкай крымінальнай справы, шукалі грошы і нешта «экстрэмісцкае». Тады ж Таццяну дапыталі ў аддзяленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

эж


П.Усаў: Чым больш крывавымі будуць вынікі ў Казахстане, тым лепш для Лукашэнкі

12.01.2022 12:19