Беларуская Служба

ByPol выкрыў агентаў Лукашэнкі ў Еўропе

14.01.2022 10:27
18 снежня 2020 года на падставе дыпламатычнага пашпарта ў Польшчу прыляцеў палкоўнік 9-га (дыверсійнага) аддзела ГРУ Беларусі Аляксей Д.
  ByPol
Лагатып ініцыятывы ByPolфота з адкрытых крыніц

Згуртавання сілавікоў, якія перайшлі на бок народу – ByPol – выявіла, што на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Украіны знаходзіліся агенты Лукашэнкі. Аўтары следства сцвярджаюць, што на акцыях, якія праводзіліся беларусамі ў Польшчы, Літве і Украіне са жніўня 2020 года «былі заўважаныя падазроныя асобы, якіх актывісты беларускай дыяспары не ведаюць«. Двух шпіёнаў Лукашэнкі, якія дзейнічалі ў Польшчы, ByPol атрымалася выкрыць, кажа падпалкоўнік Аляксандр Азараў:

-Цалкам расслабляцца не варта, так як наведваюць дадзеныя мерапрыемствы і іх агенты нашай краіны. Адным з такіх пасажыраў аказаўся ўладальнік зялёнага дыпламатычнага пашпарту палкоўнік Аляксей Д. У Варшаве Дудыкіна ўжо чакаў ягоны калега – Дзмітрый Д. Чым у Варшаве займаліся і якога роду інфармацыю збіралі – у падрабязнасцях казаць не будзем. Гэта задача польскай контрвыведкі.

18 снежня 2020 года на падставе дыпламатычнага пашпарта ў Польшчу прыляцеў палкоўнік 9-га (дыверсійнага) аддзела ГРУ Беларусі Аляксей Д. Яго напарнікам у Польшчы павінен быў быць Дзмітрый Д., які прыбыў у Польшчу на аўтобусе па звычайным пашпарце. У ByPol нагадалі пра пагрозы з боку рэжыму, у якіх гаварылася пра «пошук і зачыстку» палітычных апанентаў Лукашэнкі «дзе б яны ні былі».

эж

ByPol апублікаваў расследаванне пра выкарыстанне Міжнароднай паліцыі рэжымам Лукашэнкі

11.10.2021 12:17
Паводле дадзеных ініцыятывы ByPol у міжнародны вышук абвяшчаюцца людзі, якія падвяргаюцца пераследу за свае палітычныя дзеянні.